ГАЛОЎНАЯ
ДЫСКАГРАФІЯ ABBA
АЛЬБОМЫ
Ring Ring (1973)
Waterloo (1974)
ABBA (1975)
Arrival (1976)
The Album (1977)
Voulez-Vous (1979)
Super Trouper (1980)
The Visitors (1981)
ГІСТОРЫЯ ABBA
1972—1973
1974—1976
1976—1977
1978—1979
1980
1981
АГНЕТА
БЕННІ
БЬЕРН
ФРЫДА
ФОТАЗДЫМКІ АВВА
ФОТАЗДЫМКІ
ЧАЛЬЦОЎ ГУРТА
 

1981: Развод Бенні і Фрыды, альбом «The Visitors»

У студзені 1981 Бьерн ажэніцца на Лене Калерсо, а мэнэджар групы Сціг Андэрсан адзначае свой 50-й дзень нараджэння вечарынай, на якой прысутнічала мноства людзей. Да гэтай падзеі АББА падрыхтавалі яму падарунак, запісаўшы песню 'Hovas Vittne', прысвечаную яму і выпушчаную тыражом усяго ў 200 асобнікаў на пласцінках з чырвонага вінілу. Увесь тыраж быў раздадзены гасцям, прысутнічаючым на вечарынцы. Гэты сінгл цяпер з'яўляецца найболей жаданай рэччу для калекцыянераў.

У сярэдзіне лютага Бенні і Фрыда паведамілі, што збіраюцца развесціся. Пазней стала вядома, што іх шлюб меў праблемы ўжо на працягу даволі доўгага часу, і Бенні ужо сустрэў іншаю жанчыну, Мону Норкліт, на якой і ажаніўся ў лістападзе таго жа года.

Бьерн і Бенні займаліся напісаннем песень для новага альбома ўвесь пачатак 1981 года і пачалі працу ў студыі над запісам у сярэдзіне сакавіка. У канцы красавіка група прыняла ўдзел у ТБ праграме Dick Cavett Meets ABBA, дзе выканала 9 песень. Гэта стала іх апошнім жывым выступам перад публікай. Запіс альбома працягвалася ўсю восень для таго, каб выпусціць яго да Каляд.Альбом быў выдадзены ў канцы 1981года. У 1982 годзе АББА вырашылі папрацаваць трохі самастойна. Такім чынам, Агнета з Фрыдай адправіліся здымацца ў кіно і запісваць пласцінкі, а Бьорн і Бенні узяліся за Ціма Райса і мюзікл "Chess".