|
|||||
1972—1973 У пачатку 1970-х, хоць Бьерн і Агнета былі жанатыя, а Бенні і Фрыда жылі разам, яны працягвалі рабіць уласныя, не залежныя адзін ад аднаго, музычныя кар'еры ў Швецыі. Сціг Андэрсан жадаў вырвацца на міжнародны музычны рынак. Ён, як ніхто іншы, верыў што ў іх усё атрымаецца, і яны змогуць злажыць песню, якая ўславіцца на ўвесь мір. Ён спадзвіг Бенні і Бьерна на напісанне песні для Еўрабачання 1972 года, якую павінна была выканаць Лена Андэрсан. Песня Say It With a Song заняла 3-е месца на конкурсе, чым пацвердзіла меркаванне Сціга, што ён знаходзіцца на правільным шляху. Бенні і Бьерн эксперыментавалі ў напісанні песень з новымі гукавымі і вакальнымі аранжоўкамі. Адной з іх песень была People Need Love з галасамі дзяўчын, што дало вельмі добры эфект. Сціг выпусціў гэтую песню як сінгл, пад аўтарствам Bjorn & Benny, Agnetha & Anni-Frid. Песня дасягнула 17 месцы ў Швецкіх чартах, што пераканала іх у тым, што яны рухаюцца ў правільным кірунку. Гэты сінгл стаў таксама першай песняй, якая патрапіла ў чарты ў Злучаных Штатах, дзе яна дасягнула 14 месцы ў чарце для сінглаў Cashbox і 17 месцы ў чарце Record World’s. Пазней сінгл быў выпушчаны на Playboy Records. Хоць, па меркаванні Сціга, песня павінна была стаць значна вялікім хітом у ЗША, але маленькая гуказапісвальная кампанія Playboy Records не мела неабходных рэсурсаў для распаўсюджвання запісу сярод прадаўцоў і радыёстанцый. У наступным годзе яны зрабілі спробу прабіцца на Melodifestivalen з песняй Ring Ring. Студыйнай апрацоўкай займаўся Майкл Трэтау, які эксперыментаваў з тэхналогіяй «сцяна гуку», якая стала заўсёды ўжывацца ў запісах АББА. Сціг заказвае пераклад вершаў песень Нілу Седаке (Neil Sedaka) і Філу Кодзі (Phil Cody) на ангельскую мову. Яны маюць намер заваяваць першае месца, але становяцца толькі трэцімі. Тым не менш, прома-група выпускае альбом Ring Ring пад тым жа няёмкім назовам Bjorn, Benny, Agnetha & Frida. Альбом добра раскупляўся, а песня Ring Ring стала хітом у шматлікіх краінах Еўропы, але Сціг адчуваў, што прарыў можа быць толькі калі песня стане Брытанскім або Амерыканскім хітом. |
|||||